"Падземка" застанецца, але можа пераехаць у іншае месца

Галерэя "Падземка" зноў працуе. Дырэктарка Валянціна Кісялёва абвяргае чуткі аб поўным закрыцці, але пакуль не ведае, ці будуць яны працаваць як раней. Валянціна Кісялёва: “Зараз я не магу сказаць, што мы зачыненыя, але пакуль не магу сказаць, што мы працягваем працаваць далей”.

Па словах Кісялёвай, праблемы у галерэі выключна ўнутраныя. Яны звязаны з рэарганізацыяй юрыдычнай асобы, на якую яна была зарэгістраваная. Дырэктарка пакуль не жадае агучваць гэтых праблем, але не выключана, што з-за іх "Падземка" пераедзе ў іншае месца.

Валянціна Кісялёва:
“Падземка" як існавала, так і будзе існаваць, але яшчэ невядома на тым жа месцы ці на іншым. Але праблемы з закрыццём "Падземкі" няма”.

Пакуль сталічная галерэя "Падземка" працуе па звычайным адрасе. Штосьці больш канкрэтнае будзе вядома на пачатку наступнага тыдня.

Гл. таксама: “Падземку” закрываюць?