Пахаладанне прыйдзе ў самым канцы лістапада

Бліжэй да канца наступнага тыдня Беларусь чакае пахаладанне. Удзень будзе 0 градусаў, уначы - да -7. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Да канца гэтага тыдня і на пачатку наступнага чакаюцца туманы і дажджы, кажуць метэаролагі:

Фядотава: "Да канца гэтага тыдня і ў першыя дні наступнага тыдня лістапада час ад часу будуць праходзіць дажджы, згушчацца туманы. Пры гэтым у начны час тэмпература будзе ад +2… да +8. Удзень +4…+11. Заўтра ўдзень ва ўсходніх раёнах да +13".

Сіноптыкі адзначаюць, што першая палова лістапада была на чатыры-шэсць градусаў вышэй за кліматычную норму. Такая з’ява бывае прыкладна раз у 15 гадоў.