Пакаранне "дынамаўцам" за нацысцкі банэр вынесуць 6 траўня

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу перанёс на 6 траўня разгляд пытання пра нацысцкі банэр. Першае паседжанне па гэтым пытанні прайшло 3 траўня. На ім камітэт вырашыў запрасіць дадатковую інфармацыю, паведамляе БелаПАН. Як раней паведамляла Еўрарадыё, расцяжка з'явілася ў сектары фанатаў мінскага "Дынама" на матчы супраць "Віцебску" 28 красавіка. На трыбуне быў вывешаны банэр, які ўслаўляў намесніка Гітлера ў нацысцкай партыі Рудольфа Геса.

Штрафныя санкцыі да клуба могуць скласці да 350 млн рублёў (каля 118 тысяч долараў).


Еўрарадыё пра нацысцкую расцяжку:
Фанаты “Дынама” падчас матчу вывесілі плакат з нацысцкім лідэрам (фота)
Мінскае "Дынама" могуць аштрафаваць на 350 мільёнаў рублёў
Заўзятары "Дынама" паабяцалі знайсці правакатараў з нацысцкай расцяжкай