Пакуль бацькі галасуюць, дзеці будуць гуляцца

Гульнявыя пакоі для дзяцей адчыняцца 19 снежня на ўчастках для галасавання ў школах Чыгуначнага раёну Гомеля. Паводле задумы адміністрацыі раёну, гэтая дадатковая выгода завабіць на ўчасткі бацькоў з дзецьмі. Прыглядаць за дзецьмі будуць школьныя педагогі, пра што яны і паведамілі БелаПАН на ўмовах ананімнасці.