Пакуль найлепшы вынік "Тэсту на беларускасць" — 64 балы
На цяперашні момант у сярэднім кожныя 2 хвіліны сваё веданне беларушчыны правярае новы чалавек. За першыя суткі "Тэст на беларускасць", складзены Еўрапейскім радыё, прайшлі больш 600 чалавек. Найбольшы розгалас тэст выклікаў у беларускім сегменце Інтэрнэт-рэсурсу ЖЖ (livejournal.com). Беларускія карыстальнікі рынуліся палка абмяркоўваць тэст і выпраўляць памылкі (на жаль, не абышлося без іх).
Найлепшы вынік на гэты час — у блогеркі Мар'яны Вясенінай (v-mariamna.livejournal.com): яна набрала 64 балы з 69 магчымых. Каментуючы гэтыя вынікі, сябры зазначылі ёй: "Цудоўная ты, Мар'яна :) Напэўна будзеш самай беларусачкай :)".

Мар’яна паведаміла нам, што гэта яе сапраўднае імя і прозвішча. Дзяўчыне 18 гадоў, яна скончыла гімназію ў Мінску і збіраецца сёлета паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт:
“Найбольш цікава мне было адказваць на пытанні на гістарычную тэматыку і звязаныя з пісьменнікамі і кампазітарамі. І было даволі лёгка адказваць, бо якраз сёлета я рыхтавалася да тэстаў па гісторыі Беларусі”.
Найбольшую цяжкасць у Мар’яны выклікалі пытанні пра спорт: “Я зусім не цікаўлюся спортам, таму гэта было найцяжэй. І складанымі былі пытанні з лічбамі — пра 46 і 100, напрыклад”. Аднак дапамогай Інтэрнэту дзяўчына не карысталася: кажа, што гэта было б дужа марудна.
Яшчэ адзін складаны момант, на які звярнула ўвагу пераможца тэсту, — афіцыйны (“наркамаўскі”) правапіс тэсту: у Сеціве большасць беларускамоўных карыстальнікаў ужываюць “тарашкевіцу”. На гэта, дарэчы, звяртаюць увагу і іншыя ўдзельнікі тэсту. Напрыклад, жж-юзер abrykos піша: “Мне нават у галаву не прыйшло, што ёсць нюанс з правапісамі... Ім трэба было папярэдзіць, каб пісалі наркамаўкай, бо інакш незалік”.
Тэст выклікаў неадназначныя ацэнкі. Некаторыя жж-юзеры зазначылі, што тэст ацэньвае іх як жыхароў цяперашняй Рэспублікі Беларусь, а не як “беларусаў увогуле”: “49. Але тэст хутчэй на РБшнасць, чым на беларускасць” (bacharevic).
Што ж выклікала такое абурэнне ў людзей? Напрыклад, abrykos дзівіцца пытанням са сферы спорту і палітыкі: “Чаму сапраўдны беларус мусіць ведаць хто такі Пунтус, Фрэйзер, Калюжны, Гурэнка? Я не ведаю. Наконт прэм’ер-міністраў: гэтыя людзі да якой краіны маюць дачыненне? Я толькі зь Сідорскага запомніў ППРБовых прэм'ераў, бо пасада фіктыўная, і нічога не вызначае”.
Карыстальнік ЖЖ silverrebel канстатуе свае пралікі і ацэньвае недахопы тэсту: “Прэм'ера не ўзгадаў. Пра пытаньні кшталту "46-100" не скеміў. Што рабіць з "Дырэктывамі" не дагнаў, але апошняя была пра энергазберажэнне. Апытанка нудная, бо "многа букф" і не дужа зручны інтэрфейс”.
Як выглядае, найчасцей крыніцай абурэння становіцца малая колькасць набраных балаў. Некаторыя, як, напрыклад, ЖЖ-карыстальнік floydean, абураюцца жартоўнымі парадамі пры канцы тэсту: “Мне па выніках сказалі, што я жыву не ў гэтай краіне, і параілі мне глядзець мясцовыя каналы і чытаць газеты. Калі каб быць беларусам, трэба чытаць СБ, выкрэслівайце мяне са спісу беларусаў :)”
Тыя ж, хто пачуваецца ў беларушчыне ўпэўнена, не шукаюць для сябе адгаворак і апраўданняў. І шчыра радуюцца сваім поспехам, як можна прачытаць, напрыклад, у ЖЖ-юзера neonotmatrix: “А ў мяне 52... Афігець... Дарэчы, Коласа з Купалам адгадвала амаль што метадам навуковага тыка :)”
Праверыць сваю беларускасць не паленаваліся не толькі нашыя суайчыннікі, але і этнічныя беларусы, якія жывуць па-за межамі Бацькаўшчыны. Карыстальнік ЖЖ juras14 набраў 29 балаў: “Улічваючы, што я ніколі не жыў у Беларусі, выхоўваўся ў руска-савецкіх традыцыях, не вучыўся ў беларускай школе (і таму вельмі мала ведаю пра беларускую літаратуру і гісторыю), і зусім не сачу за беларускай палітыкай, гэты вынік выглядае цалкам заканамерным”.
Тым не менш, большасць ацэньвае тэст пазітыўна. Нават ужо згаданы abrykos адзначае: “У прынцыпе, ідэя зрабіць беларускую версію тэсту на -сць неблагая”. А ў блогу, які вядзе czyk, і ўвогуле чытаем: “Еўрарадыё рэспэкт за крэатыў!”
Спадзяемся, што многія з удзельнікаў тэсту дашлюць нам свае варыянты для наступных тураў. Прынамсі, Мар’яна Вясеніна паабяцала, што абавязкова дашле нам свае пытанні.
Фота — v-mariamna.livejournal.com