Палац Рэспублікі – сімвал незалежнай Беларусі — Лукашэнка

Адным з галоўных сімвалаў незалежнай Беларусі назваў Аляксандр Лукашэнка Палац Рэспублікі, які месціцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. У віншаванні яго калектыву з нагоды 10-гадовага юбілею, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Палацы праводзяцца самыя важныя грамадска-палітычныя і міжнародныя мерапрыемствы, якія вызначаюць ход найноўшай гісторыі Беларусі.

Лукашэнка перакананы, што велічны будынак з цудоўным унутраным убраннем служыць непаўторным упрыгажэннем Мінску.

БЕЛТА