“Палац” выступіць на заключным канцэрце “Мы – беларусы!” у Мінску
Заключны канцэрт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы - беларусы!” адбудзецца 27 верасня на пляцоўцы сталічнага аэрапорта “Мінск-1”. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў рэжысёр канцэрта Вячаслаў Панін. У музычнай імпрэзе, якая расцягнецца на 5 гадзінаў, будуць прымаць удзел Ірына Дарафеева, Анжаліка Агурбаш, Якаў Навуменка, Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская, Ларыса Грыбалёва, Паліна Смолава, Ксенія Сітнік, “Палац” і іншыя беларускія выканаўцы і калектывы, якія прадставяць каля 50 нумароў.