Палац XVIII стагоддзя пайдзе з малатка
Гродзенскія ўлады прадаюць Свяцкі Палац — архітэктурны помнік XVIII стагоддзя, які ўжо некалькі дзесяцігодзяў знаходзіцца ў запусценні. У мясцовым бюджэце няма сродкаў на яго аднаўленне, таму ўлады мусілі звянуцца да такога смелага ходу — шукаць інвестараў.
Пры гэтым, па словах намесніка старшыні гродзенскага райвыканкаму Валерыя Клімовіча, усё адно адкуль будзе інвестар — ці то з-за мяжы, ці то наш, беларускі. Галоўнае, каб былі сродкі на аднаўленне, а сам палац і парк вакол яго выконвалі б турыстычную функцыю.
Прыблізныя кошты палаца-паркавага комплексу Клімовіч назваць не ў стане. Жадаючы набыць гістарычны помнік мусіць звяртацца наўпрост у райвыканкам, дзе яму і паведамяць пра кошты і магчымасці рэалізацыі здзелкі.
Вядомы гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч мае пэўныя сумневы, што да легальнасці дзеянняў ўладаў:
- Па-першае, палац ў Свяцку з’яўляецца помнікам архітэктуры канца XVIII стагоддзя і, паводле беларускага заканадаўства, яго ўвогуле прадаваць нельга. Ён можа перадавацца выключна на правах арэнды — доўгатэрміновай ці не.
Непакой у Вашкевіча выклікае і брак інфармацыі пра хаду перамоваў з патэнцыйнымі пакупнікамі, а таксама канкрэтнае функцыянальнае прызначэнне будучага адноўленага палаца:
- Найлепш было б зрабіць так, каб палац быў помнікам грамадскага карыстання. Каб гэта была, напрыклад, гасцініца ці Дом адпачынку, у які мог бы трапіць абсалютна кожны чалавек ці экскурсіі, якія будуць прыязджаць.
Што ж, можна толькі спадзявацца, што чарговыя абяцанні гродзенскіх уладаў прыцягнуць у горад інвестараў і зрабіць другі Кракаў не стануцца паўторам падзеяў 3-гадовай даўніны.
Тады мясцовая адміністрацыя таксама абяцала аднавіць галоўную плошчу Гродна паводле сярэднявечных традыцый. У выніку атрымалі разбураны падмурак палаца Радзівілаў і аднастайнае “поле”, закладзенае краснасельскай пліткай.
Фота — spb.iatp.by