Палата прадстаўнікоў у сераду разгледзіць законапраект аб амністыі
Законапраект аб амністыі разгледзяць 15 красавіка на сваёй сесіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як нагадвае БЕЛТА, ён быў унесены Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ ў студзені і прымеркаваны да 65-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Паводле разлікаў МУС, на волю могуць выйсці больш за 4 тысячы чалавек. Ад крымінальнай адказнасці вызваляць льготныя катэгорыі асобаў, а таксама тых, хто здзейсніў менш цяжкія злачынствы, і злачынствы, якія не маюць вялікай грамадскай небяспекі.