Палескі дзяржуніверсітэт шукае выкладчыцкія кадры

Вышэйшай навучальнай установе патрэбныя 9 загадчыкаў кафедрамі, 13 дактароў навук і 34 кандыдаты навук, якія будуць выступаць у якасці выкладчыкаў. Усе новыя супрацоўнікі ўніверсітэту будуць забяспечаны камфартабельным жыллём і годнымі заробкамі.

Варта адзначыць, што Палескі дзяржаўны ўніверсітэт — самая маладая ВНУ ў Беларусі. У  красавіку адзначае пятыя ўгодкі з моманту свайго заснавання.