Паліцыя не хоча абараняць геймераў

Паліцыя ЗША адмовілася распачынаць крымінальную справу па факце злачынства ў шматкарыстальнай ролевай гульні Final Fantasy XI. Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнуўся 20-гадовы геймер Джэф Луурс. Ён заявіў, што ягоны рахунак у гульні ўзламалі і скралі ўсе прадметы і грошы, якія яго віртуальны персанаж назбіраў за 4 гады “жыцця” ў Final Fantasy.

Сваю страту Луурс ацаніў у 75 мільёнаў віртуальных у.а., якія называюцца Gils (у параліку на доллары – $ 3800).

У крадзяжы Луурс абвінаваціў іншага гульца, якога раней лічыў сваім сябрам.

Аднак паліцыя адмовілася разглядаць скаргу геймера. Праваахоўнікі сказалі, што віртуальныя каштоўнасці немагчыма перавесці ў рэальныя грошы, таму факт злачынства прызнаць папросту немагчыма.