Паліцыя судзіцца з пераможцам Берлінале

Бразільскі фільм "Элітны атрад", які заваяваў галоўны прыз Берлінскага кінафэсту, на радзіме з'яўляецца прадметам судовага разгляду. Ваенная паліцыя Рыо-дэ-Жанэйра паспрабавала забараніць паказ карціны, у якой гаворыцца аб карупцыі ў шэрагах адмысловага аддзела паліцэйскіх аперацый. Там лічаць, што фільм абражае гонар і годнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

З таго моманту, як стужка выйшла на вялікія экраны ў кастрычніку мінулага года, больш за 2,4 млн чалавек паглядзелі яе ў кінатэатрах. Аднак яшчэ да афіцыйнай прэм'еры на пірацкіх копіях яе ўбачылі больш за 11 млн чалавек.

У аснову фільма легла аднайменная кніга, напісаная былымі супрацоўнікамі паліцэйскага спецпадраздзялення.

Стужка выклікала нямала спрэчак з моманту з'яўлення ў пракаце. Адна з самых гарачых дыскусій вялася вакол пытання, да якой меры рэжысёр мае права паказваць у фільме жорсткія сцэны, нават калі гаворка ідзе аб рэальных падзеях.

Фота: www.eco-rama.net