Паліцыю Дуйсбургу адхілілі ад расследавання трагедыі
Расследаванне акалічнасцяў трагедыі ў Дуйсбургу, дзе ў выніку панікі на "Парадзе любові" загінулі 20 чалавек, даручылі паліцыі Кёльна. Паліцыя Дуйсбургу адхіленая ад расследавання, інфармуе "Нямецкая хваля". Рашэнне паўстала з "імкнення захаваць нейтралітэт", растлумачыў прадстаўнік зямельнага міністэрства ўнутраных спраў у Дзюсельдорфе. Між тым обер-бургамістр Дуйсбургу Адольф Заўэрланд, які апынуўся пад агнём крытыкі, у пісьмовай заяве паінфармаваў, што не збіраецца ўхіляцца ад адказнасці.
Палітыкі настойваюць на адстаўцы адказных асобаў. Канцлерка ФРГ Ангела Меркель перапыніць адпачынак для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах.
Палітыкі настойваюць на адстаўцы адказных асобаў. Канцлерка ФРГ Ангела Меркель перапыніць адпачынак для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах.