Палітвязень Арцём Дубскі будзе адбываць пакаранне ў Магілёве

Актывіст "Маладога Фронту" Арцём Дубскі будзе адбываць тэрмін у Магілёве. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту".  Маці Арцёма Дубскага, спадарыня Алена, даведалася, што Арцём этапіраваны ў Магілёўскую папраўчую калонію агульнага рэжыму. Ён быў туды пераведзены яшчэ 28 жніўня, але кіраўніцтва СІЗА, дзе дагэтуль утрымліваўся Арцём Дубскі, адмаўлялася даваць хоць якую інфармацыю.

Нагадаем, што 7 ліпеня удзельнік "Працэсу 14-ці" Арцём Дубскі быў асуджаны на год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання.