Палітвязня Арцёма Дубскага выпусцілі на волю

Зранку 25 траўня палітвязня Арцёма Дубскага вывезлі з калоніі і вызвалілі на чыгуначным вакзале Магілёва. Усе, хто жадаў сустрэць Арцёма каля брамы калоніі, былі вымушаныя ехаць да вакзалу, перадае Радыё "Свабода". Арцёма Дубскага арыштавалі 13 лютага 2009 года на беларуска-ўкраінскай мяжы. Юнака абвінавацілі ў парушэнні адбывання пакарання. Ён быў асуджаны па вядомай "справе 14-ці" і павінен быў адбываць два гады абмежавання волі ў Асіповічах па месцы прапіскі. Але на яго пачалі новую крымінальную справу, і Дубскі з'ехаў ва Ўкраіну.

Міжнародная арганізацыя "Amnesty International" у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў "працэсу 14-ці" вязнямі сумлення.