"Палітычны прызыўнік" атрымаў прыз глядацкіх сімпатый

"Палітычны прызыўнік" Яўген Скрабец актыўна займаецца ў войску самадзейнасьцю. Маладафронтавец разам з іншымі салдатамі выступаў на галоўнай сцэне жлобінскага Дома культуры ў межах конкурсу, прысвечанага гадавіне ўводу савецкіх войскаў у Афганістан, і атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. Хутка Яўгена Скрабца чакаюць гастролі ў сталіцу Беларусі для ўдзелу ў далейшых турах конкурсу.



Як паведамляе сайт mfront.net, маладафронтавец займаецца арганізацыяй канцэрта ад кампаніі "Будзьма" ў вайсковай частцы. Магчымасць правядзення беларускага канцэрту зараз разглядаецца ў штабе часткі.