Палітычныя графіці з'явіліся ўздоўж чыгункі (фота)
Раніцай у нядзелю на платах уздоўж чыгуначных шляхоў у напрамку "Мінск-Асіповічы" з'явіліся графіці з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных.
Раніцай у нядзелю на платах уздоўж чыгуначных шляхоў у напрамку "Мінск-Асіповічы" і ў наваколлі з'явіліся графіці з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных - лідара "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча, намесніцу старшыні "Маладога Фронту" Насту Палажанку, лідэра БХД Паўла Севярынца, лідэра сацыял-дэмакратаў Мікалая Статкевіча і іншых, паведамляе прэс-служба БХД.
Большасць з іх з'яўляюцца абвінавачанымі у арганізацыі і удзеле ў "масавых беспарадках" 19 снежня і ўтрымліваюцца ў турме КДБ. Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Жодзінскай турме па сфабрыкаваным абвінавачванні ў асабліва злосным хуліганстве ад 18 снежня, 2010.
"Палітычныя графіці - прызнаны ва ўсім свеце спосаб вядзення інфармацыйнай вайны. Мы сцвярджаем, што яны будуць з'яўляцца і надалей, пакуль усе палітзняволеныя не будуць вызваленыя",- паведамілі дэмакратычныя актывісты.

