Палітыка звольнілі праз танцы з прастытуткамі

Гэта адбылося пасля з'яўлення відэазапісу, на якім відаць, як ён танчыць з маладымі жанчынамі. Запіс быў зроблены на вечарыне, на якой Вільярэал прысутнічаў разам з іншымі высокапастаўленымі палітыкамі, паведамляе ВВС. Як мяркуецца, жанчыны, з якімі яны танцавалі, былі нанятыя ў якасці прастытутак. 

"Партыя нацыянальнага дзеяння" знаходзілася ва ўладзе ў Мексіцы з 2000 па 2012 год. Потым лідарства перайшло да "Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі" пад кіраўніцтвам цяперашняга прэзідэнта краіны Энрыке Пенья Ньета.

Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак