Палова абвінавачваных адмаўляецца даваць паказанні

У мінскім судзе Цэнтральнага раёна сёння праходзіць працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскай вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Палова абвінавачваных адмаўляецца даваць паказанні, спасылаючыся на свае канстытуцыйныя правы. Іншыя сваёй віны не прызнаюць і перакладаюць адказнасць за студзеньскія падзеі на міліцыю і гарадскія ўлады.

Да 14-й гадзіны абвешчаны перапынак у судовым працэсе.