Палове мінчукоў трэба палепшыць свае жыллёвыя ўмовы

Палепшыць жыллёвыя ўмовы неабходна кожнаму другому мінчуку. Такія вынікі паказала сацыялагічнае апытанне, праведзенае Мінскім НДІ сацыяльна-эканамічных праблем. Агулам сацыёлагі апыталі 1.200 чалавек ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. На пытанне "Ці патрэбна вам палепшыць жыллёвыя ўмовы?" сцвярджальна адказалі 55,4 % мінчукоў. Пры гэтым на адпаведным уліку ў выканкаме стаіць толькі палова з іх, або 27,2 % усіх апытаных.

Рашэннем жыллёвай праблемы гатовыя заняцца ў бліжэйшыя год-два 16,5 % рэспандэнтаў, палова з іх збіраецца набыць двухпакаёвую кватэру. Далей па рэйтынгу апытання знаходзяцца трохпакаёвыя кватэры, за імі - аднапакаёвыя. На чатырохпакаёвыя і больш прасторныя прэтэндуюць толькі 0,5 % рэспандэнтаў.

"Мінск—навіны"