Палясцінскія чыноўнікі пабіліся праз заробкі

Грамадзянскія службоўцы, нанятыя рухам ХАМАС, не атрымлівалі заробак ужо некалькі тыдняў, адзначае ВВС. Фармаванне ўрада нацыянальнага адзінства з удзелам ФАТХ і ХАМАС узмацніла надзеі чыноўнікаў на вырашэнне праблем з заробкамі.



Расчараванне абярнулася бойкай. Узброеныя дубінкамі паліцыянты адціснулі службоўцаў ад банкаматаў. Потмы машыны і ўвогуле адключылі, каб не правакаваць чыноўнікаў.



Пакуль да ўлады ў сектары Газа не прыйшоў рух ХАМАС, там атрымлівалі заробкі 70 тысяч чыноўнікаў. Пасля 2007 года іх колькасць скарацілася да 40 тысяч.



Фота — lernergallery.ru