Памерла Людміла Зыкіна
Народная артыстка СССР Людміла Зыкіна памерла на 81-м годзе жыцця ад спынення сэрца, перадае РІА “Новости”.
Спявачка сканала ў лякарні. Яшчэ 25 чэрвеня Зыкіна паступіла ў рэанімацыю ў вельмі цяжкім стане.
У рэпертуары Людмілы Зыкінай — больш за 2 тысячы рускіх народных песень, твораў сучасных кампазітараў, а таксама рускія рамансы. Галоўныя тэмы яе песень — Расія, Масква, родная зямля, любоў да Айчыны.
Агульны тыраж яе пласцінак перавышае 6 мільёнаў асобнікаў. У 2004 годзе выйшла анталогія яе песень на 20 дысках.