Памерла перуанская спявачка Іма Сумак

Іма Сумак (Yma Sumac), перуанская спявачка, выканаўца опернай і народнай музыкі, якая валодала голасам больш за чатыры актавы, памерла ва ўзросце 86 гадоў у доме састарэлых у Лос-Анджэлесе. Агенцтва Associated Press паведамляе, што яна памерла 1 лістапада пасля васьмі месяцаў цяжкай хваробы - рака прамой кішкі. Іма Сумак, сапраўднае імя якой Заіла Аўгуста Імператрыс Кавары дэль Касціла (Zoila Augusta Emperatriz Chavarri del Castillo), стала вядомай на радзіме ў 1940-х, а ў ЗША і Еўропе пра яе даведаліся ў 1950-х, калі на лэйбле Capitol выйшла кружэлка спявачкі "Voice of the Xtabay", якая разыйшлася тыражом паўмільёны асобнікаў. Да канца 1960-х яе сталі забываць, але ў 1990-х успомнілі ізноў, у асноўным, дзякуючы кінематографу (напрыклад, яе знакамітая песня "Ataypura" гучала ў фільме братоў Коэнаў "Вялікі Лебовскі").

Апошнія дзесяцігоддзі спявачка вяла вельмі адасоблены лад жыцця, акрамя таго, яна дбайна хавала акалічнасці сваёй біяграфіі. Так, яна сцвярджала, што нарадзілася ў 1927 годзе, але яе сябар, душапрыказчык і грымёр Дэйман Дэвін паведаміў агенцтву Associated Press, што ў метрыцы Сумак запісаная іншая дата яе нараджэння: 13 верасня 1922 году. У 1942 годзе яна выйшла замуж за кампазітара і імпрэсарыа Мойсэса Віванко. Яны двойчы разводзіліся: канчаткова пара расталася ў 1965 годзе. Іх сын Чарльз перажыў абодвух бацькоў.

Фота: www.1000plastinok.info