Памерла тэлевядучая Валянціна Лявонцьева
На 85-м годзе жыцця ва Ульянаўску сканала вядомая тэлевядучая Валянціна Міхайлаўна Лявонцьева. Яна вяла такія перадачы, як "В гостях у сказки", "Спокойной ночи, малыши!", "Будильник", "От всей души" і "Голубой огонёк".
Лявонцьева нарадзілася 1 жніўня 1923 года ў Ленінградзе. Вучылася ў хіміка-тэхналагічным інстытуце, працавала ў паліклініцы.
Затым скончыла оперна-драматычную студыю імя Станіслаўскага пры МХАТ і працавала ў Тамбоўскім тэатры. На тэлебачанне Лявонцьева прыйшла ў 1954 годзе, стаўшы спачатку памочнікам рэжысёра, а затым — дыктарам.
У 2000 годзе яна стала лаўрэатам прэміі ТЭФИ "За асабісты ўнёсак у развіццё айчыннага тэлебачання". Акрамя таго, Лявонцьева — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і народная артыстка СССР.
Да апошніх дзён яна была кансультантам тэлевядучых. Прычына смерці не паведамляецца.
Lenta.ru