Памерла знакамітая спявачка Мама Афрыка
У Італіі на 77-м годзе жыцця сканала знакамітая паўднёваафрыканская спявачка Мірыам Макеба, паведамляе AFP. Спявачка, таксама вядомая як Мама Афрыка, памерла ў ноч на 10 лістапада ў горадзе Казерта на поўдні краіны, куды яна прыехала для ўдзелу ў канцэрце ў падтрымку пісьменніка Раберта Савіяна, якога за яго творы пагражае забіць мафія.
Пасля паўгадзіннага выступу Макеба адчула сябе дрэнна і была экстрана шпіталяваная. У лякарні ў яе здарыўся сардэчны прыступ.
Мірыям Макеба нараўне з Нэльсанам Мандэлай лічылася адным з сімвалаў барацьбы з апартэідам у ПАР.
Спявачка набыла вядомасць ў 1959 годзе ў якасці вакалісткі гурта The Manhattan Brothers. У 1965 годзе яна стала першым афрыканскім выканаўцам, якая атрымала прэмію "Грэмі". Аднак на радзіме музыка Макебы была забароненая, а саму яе пазбавілі грамадзянства, у сувязі з чым спявачка 31 год пражыла ў выгнанні ў ЗША і Гвінеі. Вярнуцца ў ПАР Макеба змагла толькі ў 1990-я гады.
Свой апошні альбом "Makeba Forever" Мама Афрыка выпусціла ў 2006 годзе. Годам раней адбылося развітальнае сусветнае турнэ спявачкі.
Фота: www.photo.peoples.ru