Памерлага Віталя Тараса дактыласкапавалі
Вядомы пісьменнік, журналіст і публіцыст Віталь Тарас памёр уначы з 17 на 18 студзеня. Супрацоўнік УУС Цэнтральнага раёна Мінска спачатку склаў паперу пра тое, што прычынай смерці Віталя з'яўляецца не гвалт, а працяглае анкалагічнае захворванне. А пасля дактыласкапаваў нябожчыка. Як паведаміла БелаПАН жонка журналіста Алена Лукашэвіч, родныя катэгарычна былі супраць гэтай дзіўнай і недарэчнай працэдуры. "Свае дзеянні міліцыянер матываваў адпаведным заканадаўчым актам. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі адзначыў, што родныя памерлага не маюць права адмовіцца ад гэтай працэдуры", — паведаміла Лукашэвіч.
Паводле яе слоў, улетку Віталь адмовіўся зрабіць адбіткі пальцаў. "Тады мы таксама катэгарычна выступілі супраць гэтага своеасаблівага акту насілля ў адносінах да хворага чалавека", — сказала Алена Лукашэвіч.
У чым сэнс працэдуры дактыласкапавання ў выпадку натуральнай смерці чалавека, чым яна рэгламентавана і які яе маральны аспект, у ГУУС Мінгарвыканкама афіцыйна растлумачыць не змаглі.