Памерлы падчас саміту G20 быў пабіты паліцыяй
Мужчына, які памёр на сардэчны завал падчас лонданскіх дэманстрацыяў пратэсту супраць саміту Вялікай Дваццаткі, акурат перад смерцю атрымаў удар і штуршок ад паліцыянта.
Відэа здарэння апублікавала газета "Guardian". 47-гадовы Іэн Томлінсан (Ian Tomlinson) ішоў, абмінаючы дэманстрацыю, з працы дадому, калі патрапіў паміж кардонамі паліцыі і дэманстрантамі. Тыя ўдарылі яго дубінкаю і пхнулі. Томлінсан упаў, а праз некалькі хвілін памёр.
Здарэнне зняў фінансіст з Нью-Ёрку, следствам займаецца паліцэйская Камісія ў справе скаргаў.