Памежнікі злавілі жыхара Брэста з тонай сала
Сёння ўначы разам з міліцыянерамі яны спынілі ў горадзе мікрааўтобус "Mercedes Benz".
Ім кіраваў мясцовы жыхар. У мікрааўтобусе знаходзіліся 29 скрынак з салам. Дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць набыцця тавару, мужчына паказаць не змог.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, каля тоны сала і аўтамабіль для далейшага разбіральніцтва перададзеныя супрацоўнікам Маскоўскага РАУС Брэста.