Памежнікі знайшлі ў машыне малдаваніна 5 кілаграм гашыша і таблеткі
Гашыш адправілі на экспертызу, кіроўцу — за краты. Машыну хутчэй за ўсё канфіскуюць.
У пункце пропуску "Новая Гута" пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні затрымалі мікрааўтобус з 5 кілаграмамі схаваных у тайніку наркотыкаў, паведаміляе БЕЛТА.
Машынай кіраваў грамадзянін Малдовы 1976 года нараджэння, яна выклікала падазрэнне пры даглядзе. Пад падлогай багажнага аддзялення аўтамабіля "Форд-Транзіт", які рухаўся па чырвоным канале ў Беларусь з Украіны, мытнікі знайшлі абсталяваную нішу, з якой дасталі чатыры пакета з рэчывам зялёнага колеру расліннага паходжання агульнай вагой каля 5 кілаграм. Паводле папярэдняй версіі, гэта гашыш. Потым у тым жа тайніку быў знойдзены пакет з таблеткамі блакітнага колеру.
Нелегальны груз канфіскаваны і накіраваны на экспертызу. Кіроўцу і яго мікрааўтобус затрымалі да высвятлення абставінаў.