Памежны камітэт: “Зараз такі час, што ніхто коней не дорыць”
Каштоўныя падарункі чыноўнікі, як вядома, павінны перадорваць дзяржаве. Але Еўрарадыё не знайшло ніводнага такога прыкладу Днямі пракуратура Гродзенскай вобласці правяла сярод жыхароў свайго рэгіёна сацыяльнае апытанне. Цікавіліся: каробку цукерак, падораную доктару, людзі лічаць хабарам ці прэзентам. Вынікі для супрацоўнікаў Феміды апынуліся несуцяшальнымі — толькі 10 адсоткаў з апытаных лічаць такі прэзент хабарам.
Вось толькі дадзеныя гэтага апытання не стануць нагодай для перагляду судовых рашэнняў аб хабарніцтве сярод дактароў. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Пракуратуры Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік, гэтыя вынікі прымусяць весьці больш актыўную тлумачальную працу сярод насельніцтва. І даводзіць людзям, што пачак цукерак доктару — гэта хабар. І злачынцы абодва — і той, хто бярэ, і той, хто дае. І абодва могуць за гэта патрапіць за краты.
Вячаслаў Ігнацік: “У свядомасці людзей аддзячыць доктару альбо настаўніку не лічыцца хабарам. Бо ведаюць, што заробкі ў гэтых людзей невялікія, і калі чалавек укладае душу, то яму хочуць аддзячыць. У нашай свядомасці гэта прыжылося. Але з дапамогай прэсы трэба даводзіць да людзей, што тыя людзі, якія даюць хабар, — такія ж законаадступнікі, як і тыя, хто бярэ. Не трэба правакаваць чалавека. Па сутнасці, гэта па-за межамі нормаў права”.
Еўрарадыё ўзгадала, што ў адрозненне ад дактароў чыноўнікам законна можна дарыць падарункі. І ім за гэта нічога не будзе. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі кошт падарунка не перавышае 175 тысяч рублёў. Але супрацоўнік пракуратуры не бачыць тут ніякіх юрыдычных супярэчнасцяў.
Вячаслаў Ігнацік: “Чыноўніку робіцца падарунак да дня народзінаў, да юбілейнай даты і гэтак далей. А доктару канкрэтна за бальнічны ліст альбо за аперацыю за выкананне нейкіх канкрэтных абавязкаў. Тут троху ўмовы розныя. Калі ласка, рабіце падарункі і доктару на дзень народзінаў на 175 тысяч!”
У тым выпадку, калі падарунак чыноўніку каштуе больш за дазволеную суму, павінна збірацца адмысловая камісія па месцы яго працы і вырашаць: што з тым прэзентам рабіць? Закон раіць перадаваць яго на карысць дзяржаве. Еўрарадыё пацікавілася ў Вячаслава Ігнаціка, ці збіралася хоць раз такая камісія ў пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Вячаслаў Ігнацік: “Прыкладаў не ведаю і неяк не дакопваўся да гэтых пытанняў, не дайшлі ў мяне рукі. Я не сустракаўся з такімі камісіямі і не гутарыў з сябрамі такіх камісій”.
У пошуках прыкладаў перадачы дзяржаве дарагіх падарункаў чыноўнікамі Еўрарадыё пайшло па міністэрствах ды камітэтах.
Пачалі з самых галоўных чыноўнікаў — Савета міністраў. Але прэс-сакратар прэм’ер-міністра Ўладзіміра Сямашкі Аляксандр Цімашэнка прызнаўся, што ні разу пра такія выпадкі не чуў.
Аляксандр Цімашэнка: “Мне цяжка сказаць. Я не ўваходжу ў склад гэтай камісіі, таму… Увогуле, у мяне не было падставаў цікавіцца працай такой камісіі”.
І прызнаўся, што калі чыноўнікам Саўміна штосьці і дораць, то гэта сувеніры, якія не каштуюць вялікія грошы.
Не ведае прыкладаў перадарвання падарункаў чыноўнікамі дзяржаве і кіраўнік прэс-службы Міністэрства юстыцыі Людміла Мазан.
Людміла Мазан: “Юрысты — гэта найперш законапаслухмяныя грамадзяне. Мяркую, нашыя спецыялісты гэтай справай не грашаць. Усё, што павінна, тое і выконваецца. Але я не прыцягвалася да працы такіх камісій. Мне ўвогуле пра гэта нічога не вядома”.
А кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка прызнаўся, што не бачыў, каб па калідорах іх камітэта хтосьці бегаў з дарагімі падарункамі ў руках.
Аляксандр Цішчанка: “Я не бачыў, каб з падарункамі бегалі па камітэце. Зараз ніхто не займаецца дарагімі падарункамі. Абменьваюцца пратакольнай, сувенірнай прадукцыяй: відэафільм альбо кніга пра памежную службу ці аб Беларусі. І нам дораць кнігі, відэафільмы альбо нейкі значок. Зараз няма такога, каб дарылі каня”.
Таму, кажа, і камісіі па перадачы падарункаў дзяржаве ў іх няма. Як няма яе, паводле слоў кіраўніка прэс-службы Аляксандра Балышава, і ў Міністэрстве прамысловасці. Не ўдалося Еўрарадыё знайсці ўзгадкі пра такія выпадкі ў беларускіх СМІ. Затое дастаткова паведамленняў пра асуджаных за хабар чыноўнікаў.