Памілаваныя 18 чалавек, у тым ліку 15 палітвязняў
Плакат у падтрымку палітвязняў / t.me/racyja
Указам Лукашэнкі памілаваныя 18 чалавек. Сярод іх 15 палітвязняў — як іх называе прэс-служба Лукашэнкі, "якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".
Адзначаецца, што сярод памілаваных большасць складаюць жанчыны — 11 чалавек. У шасці з іх ёсць дзеці, якія маюць інваліднасць і маюць патрэбу ў пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі.
Сярод памілаваных таксама ёсць дзве сямейныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна асуджаная, якая пераступіла закон у 16-гадовым узросце.
Пра высылку гэтых памілаваных за межы Беларусі не паведамляецца.
KRS 0000507234
cel 137070
cel 137070