Паміж Грузіяй і Расіяй ізноў лётаюць самалёты
Чартарны рэйс адной з грузінскіх авіякампаній упершыню за паўтара года прыбыў з Тбілісі ў маскоўскі аэрапорт ”Дамадзедава”. Па сведчаннях прадстаўнікоў грузінскага боку, амаль усе квіткі на гэты і наступныя дазволеныя рэйсы былі рэалізаваныя. Аднак пра аднаўленне палётаў на рэгулярнай аснове пакуль няма нават гаворкі, паведамляе тэлеканал СТВ.