Паміж Польшчай і Беларуссю пачынаецца дыпламатычная вайна?
Варшава адклікала амбасадара ў Беларусі Генрыка Літвіна на кансультацыі. Нагода – захоп Дома польскага ў Івянцы Амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка 8 лютага выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы. Як паведамляе АФН, польскі бок патрабуе патлумачыць захоп міліцыяй Дома польскага ў Івянцы.
Прадстаўнік МЗС Польшчы таксама адзначыў, што ў будынак Дома польскага не былі прапушчаныя польскія дыпламаты.
Нагадаем, 8 лютага ў Дом польскі ў Івянцы прыбылі судовыя выканаўцы ў суправаджэнні міліцыянтаў. Пры гэтым яны не пусцілі ў будынак прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі, які ўзначальвае Анжаліка Борыс.
Як адзначае Радыё "Свабода", польскі МЗС таксама адклікаў у Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Генрыка Літвіна.
Прэс-сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканне амбасадара на кансультацыі – гэта палітычны сігнал, што польская дыпламатыя негатыўна ацэньвае дзеянні, прынятыя беларускімі ўладамі ў дачыненні да палякаў Беларусі.
Фота: "Народная Воля"