Памяшканні цырку ў Мінску адновяць у стылі 50-х

Памяшканні цырку ў Мінску адновяць у стылі 50-х, піша "Минск- Новости".

Новыя пакоі ўпрыгожаць пазалочаная ляпніна і венецыянская тынкоўка. Малюнак на гранітнай падлозе будзе дакладнай копіяй таго, які існаваў там з першых гадоў будаўніцтва цырку. На месцы гардэробных ніш усталююць пано на тэму цыркавога мастацтва.

Усе памяшканні ўпрыгожаць адрэстаўраваныя крыштальныя люстры альбо іх дакладныя сучасныя копіі. Адмыслова для цырка робяць і мэблю, стылізаваную пад 50-я гады мінулага стагоддзя: барныя стойкі, лаўкі, сталы і крэслы.