Памёр адзін з заснавальнікаў Pink Floyd
Клавішнік Pink Floyd і адзін з заснавальнікаў гурта Рычард Райт 15 верасня памёр ад рака, паведамляецца на сайце BBC. Менш двух месяцаў таму Рычарду Райту споўнілася 65 гадоў. Па словах прадстаўніка сям'і Райта, хвароба музыкі была недоўгачасовай. Родныя Райта прасілі журналістаў паважаць іх гора і ўстрымацца ад просьбаў аб інтэрв'ю.
Райт напісаў музыку для такіх альбомаў Pink Floyd, як Dark Side of the Moon і Wish You Were Here. Ён прымаў удзел ва ўсіх сумесных канцэртах чальцоў гурта Pink Floyd, у тым ліку ў шоў "Live 8", якое адбылося ў 2005-м годзе.
Рычард Райт выпусціў два сольных альбомы - Wet Dream у 1978 году і Broken China у 1996 годзе, а таксама запісаў шэраг кружэлак у суаўтарстве з гітарыстам каманды Дэвідам Гілмарам і дзве плыты з першым вакалістам Pink Floyd Сідам Барэтам.
Фота: www.pink-floyd.com.ua