Памёр афарміцель альбомаў Rolling Stones і Дэвіда Боўі
Памёр
вядомы бельгійскі мастак Гай Пілаэрт (Guy Peellaert), які маляваў, у
прыватнасці, вокладкі для альбомаў Rolling Stones і Дэвіда Боўі. Аб гэтым
паведамляе агенцтва AFP. Мастак, які
з'яўляўся выхадцам з Брусэля, сканаў у Парыжы пасля працяглай хваробы. На
момант смерці яму было 74 гады.
Пілаэрт афармляў альбом Дэвіда Боўі "Diamond Dogs" і плыту Rolling Stones "It's only Rock and Roll". Таксама ён маляваў афішы для фільмаў "Неба над Берлінам" Віма Вендэрса, "Таксіст" Марціна Скарсэзэ і "Кароткай гісторыі" Роберта Олтмана.
Фота: AFP