Памёр акцёр Алег Янкоўскі
Сёння ранкам у маскоўскай лякарні памёр вядомы акцёр Алег Янкоўскі. Яму было 65 гадоў. Па інфармацыі СМІ, у акцёра быў рак падстраўнікавай залозы. Алег Янкоўскі зняўся ў больш чым 70 фільмах.
Сярод іх — беларуская карціна “Я, Францыск Скарына...”, дзе ён выканаў ролю першадрукара. Дарэчы, Алег Янкоўскі дэбютаваў на мінскай сцэне. У 14 гадоў ён сыграў эпізадычную ролю хлапчука ў Рускім тэатры, дзе ўсё жыццё грае яго брат — Расціслаў Янкоўскі.
Як паведамляе “РИА Новости”, цырымонія развітання з акцёрам адбудзецца 22 траўня ў маскоўскім тэатры Ленком.