Памёр аўтар культавага здымка Чэ Гевары
Швейцарскаму фатографу Рэнэ Буры быў 81 год.
Буры з 1955 года працаваў у адным з найстарэйшых фотаагенцтваў, Magnum. Яго настаўнікам быў мэтр французскай фатаграфіі Анры Карцье-Брэсон.
Кар'ера будучага фотакарэспандэнта Буры пачалася ў 13 гадоў, калі пачатковец фатограф зрабіў здымак тагачаснага прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Ўінстана Чэрчыля, які прыбыў з візітам у Швейцарыю.
Сярод знакамітых работ Буры - фатаграфія Чэ Гевары з цыгарай, кубінскага лідэра Фідэля Кастра, іспанскага мастака Пабла Пікаса, французскага архітэктара Ле Карбюзье, паведамляе ВВС.