Памёр беларускі кінарэжысёр Валерый Рубінчык

Кінарэжысёр і сцэнарыст Валерый Рубінчык памёр на 71-м годзе жыцця, паведамілі ў гільдыі рэжысёраў Саюза кінематаграфістаў Расіі.

Рубінчык нарадзіўся 17 красавіка 1940 году ў Мінску ў сям’і музычнага і тэатральнага дзеяча і інжынера. З 1969 года працаваў на "Беларусьфільме", з 1990 года — на "Масфільме". Ён зняў такія карціны, як "Апошняе лета дзяцінства", "Вянок санетаў", "Дзікае паляванне караля Стаха".