Памёр былы прэзідэнт Інданэзіі дыктатар Сухарта
У Джакарце на 87-м годзе жыцця памёр былы прэзідэнт Інданэзіі Сухарта, паведамляе агенцтва Reuters. Былы кіраўнік краіны сканаў у лякарні, куды быў дастаўлены 4 студзеня ў вельмі цяжкім стане.
Па словах лекараў, у былога прэзідэнта адмовілі жыццёва важныя органы. Незадоўга да смерці ён упаў у кому. Сухарта ўзначальваў Інданэзію з 1967 па 1998 год. Ён усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым з апорай на вайскоўцаў. Пасля прыходу да ўлады Сухарта забараніў камуністычную партыю і прафсаюзы, увёў цэнзуру і пачаў пераследаванні палітычных сапернікаў.
Сухарта абвінавачваюць у гібелі соцень тысяч інданезійцаў. Адстаўку дыктатара справакаваў азіяцкі фінансавы крызіс 1997 года і пагаршэнне эканамічнага становішча Інданэзіі, а таксама рознагалоссі ўнутры кіраўніцтва краіны.
Пасля масавых дэманстрацый у Джакарце і іншых гарадах Сухарта быў вымушаны падаць у адстаўку, адмовіўшыся ад удзелу ў чарговых выбарах. Неўзабаве пасля адстаўкі ў дачыненні да дыктатара было распачата расследаванне па падазроне ў карупцыі.
У 2000 годзе ён быў узяты пад хатні арышт. Аднак суд над былым прэзідэнтам так і не ўдалося правесці з-за яго дрэннага стану здароўя.
Па ацэнках арганізацыі Transparency International, за час свайго кіравання Сухарта прысвоіў ад 15 да 35 мільярдаў долараў — больш, чым любы іншы кіраўнік дзяржавы ў сучаснай гісторыі.