Памёр чалавек, які прыдумаў камп’ютарную мышку
Дуглас Энгельбарт сышоў з нашага свету 2 ліпеня, на 88 годзе жыцця.
Такую вядомую нам усім сёння прыладу Энгельбарт вынайшаў яшчэ на пачатку 60-ых гадоў. Аднак у той час камп’ютары не былі шырока распаўсюджаныя, атму вынаходніцтва таленавітага амерыканца засталося амаль без увагі. Мышкі атрымалі папулярнасць толькі ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых, калі камп’ютары пачалі з’яўляцца ў кожным доме. На той час тэрмін дзеяння патэнта ўжо скончыўся, таму вынаходнік не змог зарабіць мільёнаў.
Акрамя камп’ютарнай мышкі Дуглас Энгельбарт з’яўляецца аўтарам больш як 20 навуковых прац, валодаў 25 патэнтамі. У прыватнасці, гэта ён пачынаў распрацоўваць гіпертэкст, без якога сёння складана ўявіць інтэрнэт.
Фота s1.abv24.com