Памёр Кароль поп-музыкі
Позна ўначы 26 чэрвеня ў Лос-Анжэлесе ў
выніку сардэчнага прыступу памёр Майкл Джэксан.
У спевака ў сябе дома здарыўся сардэчны прыступ. Хуткая дапамога прыехала за 42 секунды, медыкі канстатавалі спыненне сэрца. Джэксана тэрмінова транспартавалі ў лякарню каліфарнійскага ўніверсітэта.
Медыкі спрабавалі рэанімаваць поп-караля, але Джэксан, не прыходзячы ў прытомнасць, сканаў, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.
Па іншых звестках, спявак ужо быў мёртвым, калі яго прывезлі ў лякарню. Каля клінікі, дзе пакуль знаходзіцца цела спевака, збіраецца натоўп фанатаў ды спачуваючых.
Майклу Джэксану ў жніўні мусіў споўніцца 51 год. Ён пакінуў трох дзяцей.
Апошнім часам паведамлялася, што спявак рыхтуе новы альбом, плануе трыумфальнае вяртанне на сусветную сцэну, а таксама збіраецца збудаваць у Англіі парк атракцыёнаў “Neverland”. Планавалася і ўз'яднанне легендарнага гурта The Jackson’s 5 з каляднымі шоў у Лас-Вегасе.
Напачатку 2009 года ў Лондане прайшлі выбуховыя прэм'еры мюзікла, пастаўленага па матывах біяграфічных фактаў жыцця і найбольш знаных твораў Майкла Джэксана.
Вяртанне на сцэну было запланавана серыяй з 50-ці канцэртаў у лонданскай О2 Arena пад назвай “This is it”. На канцэрты ў О2 было прададзена ўжо больш за 750 тысяч квіткоў.
Першы з канцэртаў мусіў адбыцца 13 ліпеня гэтага года.
Еўрарадыё спачувае блізкім Майкла Джэксана, і ўсім неабыякавым да музыкі і асобы Майкла.
Апошняе відэа з Майклам Джэксанам, на якім ён абвясціў пра "This is it":