Памёр лідэр аднаго з самых вядомых паўстанцкіх рухаў у свеце
Мануэль Маруланда , лідэр Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі (ФАРК), найбуйнейшага паўстанцкага руху ў краіне, сканаў, заявіла камандаванне краіны. Маруланда, сапраўднае імя якога - Педро Антоніа Марын, кіраваў ФАРК з моманту застанавання групоўкі ў 1964 годзе.
Як сказаў міністр абароны Калумбіі Хуан Мануэль Сантас у інтэрв'ю часопісу Semana, лідэр групоўкі сканаў ад сардэчнага прыступу пасля бомбавых удараў калумбійскага войска.
Маруландзе, таксама вядомаму пад псеўданімам Трапны стралок, як мяркуюць, было 78 гадоў. У апошні час не змаўкалі чуткі аб яго кепскім, лічылася, што ён хворы на рак.
З 1964 года ФАРК вядзе вайну з урадам краіны за пабудову Новай Калумбіі, грамадства сацыяльнай справядлівасці і сацыяльнай роўнасці. Адным з крыніц прыбытку паўстанцаў лічыцца гандаль наркотыкамі. Групоўка налічвае каля 18 тысяч баявікоў.
Афіцыйнай ідэалогіяй ФАРК з'яўляецца марксізм-ленінізм. ЗША і Еўрасаюз занеслі ФАРК у спіс тэрарыстычных арганізацый.
У сувязі са смрецю Маруланды новым кіраўніком калумбійскіх паўстанцаў прызначаны Альфонса Кано, паведаміў начальнік Генеральнага штаба Калумбіі адмірал Давыд Марэна.
Корреспондент