Памёр мастак Міхаіл Савіцкі
З яго адыходам, кажуць мастакі, завяршылася цэлая эпоха. Уначы на 8 лістапада памёр народны мастак СССР, Герой Беларусі Міхаіл Савіцкі. Мастак сышоў у іншы свет на 89-м годзе жыцця. Ён быў аўтарам твораў “Партызанская мадонна”, “Дзеці вайны”, мастацкай серыі “Лічбы на сэрцы” ды інш. Апошнім часам мастак шмат хварэў, памёр у шпіталі.
З сыходам Міхаіла Савіцкага завяршаецца цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. Пра гэта заявіў у каментары Еўрарадыё першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
Сітніца: “Ён адзін з найбольш яркіх лідараў эпохі, якая дала магутныя творы для нашай культуры. З ягоным адыходам пачынаецца іншы этап у развіцці нашага мастацтва. Такія, як ён, былі захавальнікамі акадэмічных традыцый. Гэта мастак вельмі буйнога маштабу”.
Пахаванне мастака адбудзецца ў сераду 10 лістапада. А 10-й гадзіне пачнецца развітанне ў Доме афіцэраў. Пахаваюць Міхаіла Савіцкага на Маскоўскіх могілках.
Фота: Радыё "Свабода"