Памёр найстарэйшы жыхар планеты – 117-гадовы ўкраінец

Найстарэйшы жыхар планеты памёр у Львоўскай вобласці Украіны. Рыгору Несцеру было 117 гадоў.  Пакуль былі сілы доўгажыхар працаваў пастухом. Ён быў зацятым халасцяком, амаль не ўжываў алкаголю, хварэў вельмі рэдка.

У Кнігу рэкордаў Гінэса імя Несцера пры яго жыцці ўнесці не паспелі , але выдаўцы яе ўкраінскага варыянту спадзяюцца, што памерлы атрымае прызнанне, як найстарэйшы жыхар планеты, ужо пасля смерці, адзначае агенцтва УНІАН.