Памёр патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II
Патрыярх сканаў у сваёй рэзідэнцыі ў Перадзелкіне каля 11 гадзінаў па маскоўскім часе. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў кіраўнік прэс-службы Маскоўскай патрыярхіі святар Уладзімір Вігілянскі. Протаіерэй Фёдар Поўны ў каментары Еўрарадыё адзначыў: “З чалавечага пункту гледжання – гэта вельмі цяжкая страта. Страта, якая, калі казаць мовай зямнога свету, не ў час. Але з пункту гледжання волі Божай гэта іншае вымярэнне, таму Гасподзь ведае час і тэрміны. Канешне, сышоў у вечнасць выбітны дзеяч і архіпастар, і прадстаяцель не толькі Рускай праваслаўнай царквы, але і чалавек, які карыстаўся безагаворачным аўтарытэтам на ўзроўні ўсяго хрысціянскага свету”.