Памёр пісьменнік Эфраім Севела

У Маскве на 83-м годзе жыцця памёр вядомы пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр Эфраім Севела. Самыя папулярныя яго кнігі - "Спыніце самалёт - я злезу" і "Мужчынская гутарка ў рускай лазні". Таксама ён сцэнарыст і рэжысёр фільмаў "Ноеў каўчэг" і "Накцюрн Шапэна". Як нагадвае РІА "Новости", Эфраим Севела нарадзіўся 8 сакавіка 1928 года ў Бабруйску. Пры нараджэнні быў названы Яхімам Драбкіным, аднак пазней змяніў імя і прозвішча. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

На пачатку 70-х гадоў Севела прыняў удзел у палітычнай акцыі. Разам з групай аднадумцаў ён паспрабаваў захапіць прыёмную старшыні Вярхоўнага Савета СССР, патрабуючы дазволіць габрэям выязджаць з Савецкага Саюза ў Ізраіль. Пасля судовага працэсу па гэтай справе Севелу выслалі з краіны.