Памёр прадзюсер фільмаў Вудзі Алена
Чарльз Джоф, прадзюсер, які адкрыў Вудзі Алена і зрабіў з ім 42
карціны, памёр пасля працяглай хваробы ў лос-анжэлескай лякарні ва
ўзросце 78 гадоў. Вудзі Ален вельмі высока цаніў Джофа за здольнасць процістаяць галівудскім «мэйджорам» і дамагацца для рэжысёра прымальных умоў працы, паведамляе Lenta.ru. Чарльз Джоф і яго партнёр Джэк Ролінс таксама былі ўладальнікамі агенцтва ў Нью-Ёрку, якое выхавала некалькі выбітных комікаў. Сярод іх Робін Уільямс, Білі Крыстал і Лені Брус.
З Аленам Джоф пачаў працаваць у 1965 годзе, а з 1969 года ён прадзюсаваў усе яго фільмы. У 1978 годзе Джоф разам з Аленам атрымалі прэмію «Оскар» за карціну «Эні Хол», якая была названая Амерыканскай кінаакадэміяй лепшым фільмам года. Апошні фільм, які Джоф рабіў разам з Вудзі Аленам, - гэта кінастужка «Вікі Крысціна Барселона», выхад якой запланаваны на канец 2008 года.
Фота: www.radiogardarica.ru