Памёр славуты паэт Андрэй Вазнясенскі

У аўторак, 1 чэрвеня, на 78-м годзе жыцця памёр самы славуты з савецкіх паэтаў-шасцідзесятнікаў, лаўрэат дзяржпрэміі СССР Андрэй Вазнясенскі. Інфармацыю пра смерць паэта агенцтву РБК пацвердзілі ў расійскім прадстаўніцтве ПЭН-цэнтра. Андрэй Вазнясенскі нарадзіўся 12 траўня 1933 года. Узлёт паэтычнай кар'еры маладога выпускніка Маскоўскага архітэктурнага інстытута прыйшоўся на гады "адлігі". Ён чытаў свае вершы ў Палітэхнічным музеі, нязменна збіраючы натоўпы прыхільнікаў. Непаўторны стыль Вазнясенскага, з яркімі метафарамі і незвычайнымі вобразамі, заўжды прыцягваў новых чытачоў.

У пачатку 1960-х паэт апынуўся ў няміласці. Яго сталі радзей друкаваць і практычна не выпускалі за мяжу, але Андрэй Вазнясенскі працягваў пісаць. Яго зборнікі карысталіся папулярнасцю як у СССР, так і на Захадзе.

На вершы паэта напісаныя шматлікія музычныя хіты, у тым ліку "Миллион алых роз" і "Плачет девочка в автомате". Ён аўтар першай савецкай рок-оперы "Юнона і Авось", пастаўленай у тэатры "Ленком".

Апошнія гады паэт жыў і працаваў у Маскве і на лецішчы ў бліжэйшым Падмаскоўі.