Памёр слынны беларускі літаратар Алег Лойка
19 лістапада ў Слоніме пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр Алег Лойка. Вядомаму беларускаму паэту і літаратуразнаўцу, адкрывальніку і выхавальніку некалькіх пакаленняў айчынных літаратурных талентаў ішоў 78-ы год.
На кнігах Алега Лойкі вучылася некалькі пакаленняў беларускіх студэнтаў. Ён пакінуў па сабе ўдзячную памяць усіх тых, каму выпала не толькі чытаць, а і слухаць прафесара філфака БДУ. Многія з ягоных выхаванцаў сталі вядомымі ў краіне літаратарамі і даследчыкамі.
За месяц да сыходу Алег Лойка адправіў у выдавецтва рукапіс сваёй апошняй, 101-й кнігі — гэта ўспаміны пра Ўладзіміра Караткевіча. Пахаваны Алег Лойка будзе ў пятніцу 21 лістапада ў родным Слоніме, дзе жыў апошнія гады.
“Радыё Свабода”